ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 20:09

Рачкоў: Лукашэнка заўсёды дэманстраваў рашучасць у адстойванні інтарэсаў беларускага народа

Скрыншот з відэа АНТ
Скрыншот з відэа АНТ

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заўсёды дэманстраваў рашучасць у адстойванні інтарэсаў беларускага народа, заявіў у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, выступленне Прэзідэнта на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі - канкрэтны сігнал Захаду аб рашучасці кіраўніка дзяржавы і нашай краіны адстойваць свой суверэнітэт і бяспеку.

"Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь на ўсіх этапах станаўлення і развіцця нашай дзяржавы заўсёды дэманстраваў сваю рашучасць у адстойванні інтарэсаў беларускага народа. Гэта было ў 1990-я гады, у 2005-м, 2010-м, ужо не кажу пра 2020-ы. Таму сёння размова ідзе канкрэтна ўжо не пра дыпламатыю, а пра падрыхтоўку да магчымага адбіцця вось той атакі, якую, магчыма, рыхтуюць нашы праціўнікі", - сказаў Сяргей Рачкоў.

Сенатар падкрэсліў: сёння дыпламатыі становіцца ўсё менш і менш. "Тое, што мы назіраем з боку Захаду, тыя выказванні, сцверджанні, заявы ніяк не ўкладваюцца ў плоскасць дыпламатыі і міждзяржаўных адносін. Таму сёння пытанне стаіць вельмі канкрэтна: мы павінны забяспечыць сваю бяспеку", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі