ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 16:46

Рачкоў: Інстытут пагранічнай службы - флагман ваеннай адукацыі

Сяргей Рачкоў
Сяргей Рачкоў

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут пагранічнай службы - гэта флагман ваеннай адукацыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў у час сустрэчы з актывам установы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інстытут пагранічнай службы - флагман ваеннай адукацыі. Гэта ўстанова адукацыі, якая сфарміравалася і ўстаялася, з сур'ёзнымі напрацоўкамі ў галіне навучальнага працэсу, навукова-даследчай дзейнасці. Тут працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты - дактары, дацэнты, кандыдаты навук, - сказаў Сяргей Рачкоў. - Цікавасць да ўстановы асаблівая, яна звязана з падрыхтоўкай і ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі. Сёння мы жывём у асаблівы перыяд, калі ў цэлым у свеце неспакойна. Наша краіна адбылася як незалежная дзяржава. Мы наладзілі сваё ўнутранае жыццё, маем сур'ёзны міжнародны аўтарытэт, аднак знешнія сілы спрабуюць праверыць нас на ўстойлівасць. Таму мы павінны асаблівую ўвагу ўдзяліць рабоце з маладымі людзьмі, абароне граніц, абараназдольнасці, бяспецы ўнутры краіны. Гэта ўстанова прафесійна займаецца ўсімі гэтымі пытаннямі".

Паводле слоў Сяргея Рачкова, з часоў Савецкага Саюза захаваліся добрыя традыцыі патрыятычнага выхавання моладзі і насельніцтва ў цэлым. "Можа, недзе ў меншай ступені мы ўдзялілі ўвагу выхаваўчай рабоце, фарміраванню грамадзян нашай краіны. Многія формы будуць актуалізаваны. Цяпер з'яўляюцца сучасныя метады, якія ў тым ліку звязаны з лічбавізацыяй. Адна з агучаных ідэй, якая атрымае далейшае развіццё, - стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Брэсцкай крэпасці. Адзначу, што новыя формы падказвае сама моладзь. Пры Нацыянальным сходзе створаны Маладзёжны савет (парламент), дзе людзі выказваюць свае меркаванні і прапановы, у тым ліку па патрыятычным выхаванні. Упэўнены, гэтыя ідэі будуць рэалізоўвацца сумеснымі намаганнямі Савета Рэспублікі, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Міністэрства абароны", - падкрэсліў сенатар.

Сяргей Рачкоў азнаёміўся з дзейнасцю Інстытута пагранічнай службы, вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базай. Акрамя таго, адбылася сустрэча з актывам курсантаў і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу. "Члены Савета Рэспублікі ўдзяляюць асаблівую ўвагу наведванням розных устаноў, працоўных калектываў, сустрэчам з насельніцтвам, ідзе актыўная работа са зваротамі грамадзян. Сёння вельмі важна размаўляць з людзьмі. І нам як парламентарыям карысна даведацца пра тое, чым сёння жывуць ваеннаслужачыя", - звярнуў ён увагу.

Інстытут супрацоўнічае з пагранічнымі школамі Расіі, Кітая, Азербайджана, Арменіі, Літвы, Латвіі, Украіны. У Беларусі навучаліся ваеннаслужачыя з Кітая, Узбекістана, Азербайджана, Казахстана, Катара. "У падрыхтоўцы спецыялістаў ёсць зацікаўленасць у Нігерыі, таму што яны бачаць, наколькі самастойна мы стварылі сучасную сістэму аховы дзяржаўнай граніцы. Мы адышлі ад патрулявання і прыйшлі да рэагавання", - растлумачыў начальнік Інстытута пагрнаічнай службы Сяргей Жылінскі. - Такіх устаноў адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў у галіне пагранічнай бяспекі, на постсавецкай прасторы няшмат. У краінах Еўрапейскага саюза па зусім іншай мадэлі навучання дзейнічаюць каледжы, дзе студэнты атрымліваюць адукацыю ад 10 месяцаў да паўтара года па вузкай накіраванасці. У іх няма магчымасці стварыць аналагічную нашай профільную навучальную ўстанову. Мы наведвалі многіх калег з іншых краін, у ліку якіх Кітай, Казахстан, і нам ёсць з чым параўнаць - умовы і якасць атрыманых нашымі выпускнікамі ведаў з'яўляюцца прадметам гонару. Акрамя таго, аб поспеху сведчыць і тое, што практычна адзінкі пасля пяці гадоў работы па першым кантракце не прадаўжаюць службу. Усе камандзіры падраздзяленняў - нашы выпускнікі, камандзіры часцей - 70 працэнтаў".

"Мы развіваемся: укараняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі, распрацоўваюцца новыя рашэнні, якія перад укараненнем на граніцы ў першую чаргу прапрацоўваюцца з навуковага пункту гледжання. У інстытуце практыка-арыентаваная падрыхтоўка курсантаў. 70 працэнтаў заняткаў - практычныя, яны праходзяць непасрэдна ў падраздзяленнях граніцы, у пунктах пропуску. Пасля кожнага года навучання прадугледжана чатырохтыднёвая практыка на граніцы. Акрамя таго, з 2019 года па выхадных курсанты па асобным графіку нясуць службу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск", - дадаў Сяргей Жылінскі.

У бягучым годзе на 95 месцаў у Інстытуце пагранічнай службы прэтэндавалі больш за 250 маладых людзей. Прахадны бал у навучальную ўстанову з кожным годам павялічваецца. Так, напрыклад, ніжняя мяжа па спецыяльнасці "кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю" ў юнакоў склала 255 балаў, а ў дзяўчат - 306. З 95 курсантаў 23 з'яўляюцца выпускнікамі ваенна-патрыятычных класаў, кадэцкіх вучылішчаў. Двое скончылі Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, восем праходзілі службу ў органах пагранічнай службы, астатнія з'яўляюцца выпускнікамі агульнаадукацыйных школ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі