ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 12:00

Рабочыя МТЗ аднагалосна прынялі пазіцыю па стабільнай рабоце завода

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочыя МТЗ аднагалосна прынялі пазіцыю па стабільнай рабоце завода, выкананні паказчыкаў зацверджанага бізнес-плана і стратэгіі развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Як адзначылі ў прэс-службе, кіраўніцтва і работнікі шматтысячнага прадпрыемства ўсведамляюць сваю адказнасць перад спажыўцамі, партнёрамі, калегамі ў рамках узятых на сябе абавязацельстваў па своечасовай пастаўцы тэхнікі і забеспячэнні работай пастаўшчыкоў. МТЗ - адзін з буйнейшых заводаў краіны, вядучы брэнд Беларусі. Сёння ад рытмічнай работы арганізацыі залежаць больш за 340 прадпрыемстваў краіны, іх калектывы, а таксама тысячы заводаў-партнёраў з 80 краін блізкага і далёкага замежжа.

"У час сустрэчы працоўнага калектыву і прафсаюзнага актыву прадпрыемства, на якой прысутнічала амаль 200 завадчан, была аднагалосна прынята пазіцыя МТЗ па стабільнай рабоце, выкананні паказчыкаў зацверджанага бізнес-плана і стратэгіі развіцця, абмеркаваны грамадска-палітычныя пытанні", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Для нас, як завадчан, галоўная задача вырабляць якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, стабільна працаваць, захоўваць калектывы, мадэрнізаваць вытворчыя працэсы. Мы не павінны паддавацца правакацыям і ісці на повадзе ў тых, хто дзеліць нас на сваіх і чужых, сее разлад. Мы розныя, але мы ўсе хочам спакойна жыць у стабільнай краіне", - падкрэсліў у час сустрэчы дырэктар МТЗ Віталь Воўк.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзевяць прадпрыемстваў, створана 26 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць больш за 17 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі