Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 13:05

Прэм'ер-міністры краін СНД сустрэнуцца 24 мая ў Туркменістане

Фота з архіва
Фота з архіва
23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры краін СНД сустрэнуцца 24 мая ў Туркменістане. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"24 мая пад старшынствам Расіі ў Ашхабадзе пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД", - сказала Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, прэм'ер-міністры разгледзяць актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці, а таксама шэраг праектаў дакументаў у сферы энергетыкі, транспарту, экалогіі, аховы інтэлектуальнай уласнасці, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

У бліжэйшыя месяцы ў фармаце СНД запланаваны мерапрыемствы на ўзроўні ўпаўнаважаных па правах чалавека, кіраўнікоў абаронных ведамстваў, кіраўнікоў міграцыйных органаў, спецыяльных службаў і падраздзяленняў фінансавай разведкі, а таксама кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па тэматыцы процідзеяння новым выклікам і пагрозам, па консульскіх і прававых пытаннях, па эканамічным супрацоўніцтве.

"Цэнтральнай падзеяй расійскага старшынства стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Маскве 8 кастрычніка, напярэдадні якога па традыцыі намечана чарговая сустрэча міністраў замежных спраў краін СНД", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Яна адзначыла, што канцэпцыя старшынства Расіі ў СНД у 2024 годзе выконваецца паспяхова: адбылося ўжо больш за 35 мерапрыемстваў, у тым ліку праведзенае ў Мінску ў красавіку пасяджэнне Савата міністраў замежных спраў СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі