ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 15:14

Плошча баршчэўніку Сасноўскага ў Беларусі скарацілася - Мінпрыроды

Мікалай Свідзінскі
Мікалай Свідзінскі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча баршчэўніку Сасноўскага ў Беларусі скарацілася. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці - начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Адной з пагроз нацыянальнай бяспецы ў экалагічнай сферы з'яўляецца пранікненне ў навакольнае асяроддзе інвазіўных, інакш кажучы, чужародных відаў раслін і жывёл. Шляхі іх з'яўлення вядомыя, напрыклад, баршчэўнік Сасноўскага завезлі як кармавую культуру для сельскай гаспадаркі, але ён не апраўдаў надзей і стаў паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да расліннасці абарыгенных відаў. Рэгуляванню распаўсюджвання баршчэўніку і сумніку канадскага ўдзяляецца асаблівая ўвага, таму што плошча іх росту значная. Аднак яна крыху скарацілася ў параўнанні з 2020 годам", - сказаў Мікалай Свідзінскі.

Баршчэўнік Сасноўскага расце ва ўсіх рэгіёнах краіны. Больш за ўсё яго ў Віцебскай вобласці, на другім месцы - Мінская. "Усяго ў Мінскай вобласці зарэгістравана 690 га баршчэўніку, з іх 54 працэнты - на сельскагаспадарчых землях. На долю Лагойскага, Мінскага, Валожынскага і Вілейскага раёнаў прыпадае 80 працэнтаў ад агульнай плошчы, якую займае гэты інвазіўный від у рэгіёне", - адзначыў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Дабрыцкі.

Сістэмная барацьба з баршчэўнікам вядзецца ў асноўным хімічным спосабам. "Ёсць упэўненасць у тым, што ў бягучым годзе мы яшчэ скароцім плошчу, якую насяляе гэты інвазіўны від", - падкрэсліў Мікалай Свідзінскі.

У пералік небяспечных інвазіўных відаў плануецца ўключыць таксама амброзію палыналістую. Гэта агрэсіўная расліна ўжо зафіксавана ў асобных раёнах Гомельскай вобласці.

У якасці прыкладу інвазіўных відаў жывёл Мікалай Свідзінскі назваў залацістага шакала. Паводле яго слоў, таксама ёсць пагроза з'яўлення на тэрыторыі Беларусі канадскага бабра.

Работа па барацьбе з небяспечнымі інвазіўнымі відамі вядзецца па ўсіх напрамках. У прыватнасці, Мінпрыроды сумесна з вучонымі распрацоўвае сістэму ранняга папярэджання. Гэта сістэма, як лічаць у міністэрстве, дапаможа выявіць пагрозы, стварыць базы даных і прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні ў будучым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі