ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2021, 16:33

Пярцоў: свабода слова і СМІ ў Беларусі не будзе парушана

Уладзімір Пярцоў. Фота з архіва
Уладзімір Пярцоў. Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свабода слова ў Беларусі не будзе парушана, а СМІ могуць свабодна працаваць, як і раней. Пры гэтым важна аддзяляць сапраўдныя медыя ад тых, якія толькі прыкрываюцца гэтым імем для таго, каб весці падрыўную дзейнасць. Аб гэтым заявіў журналістам міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, які прымаў сёння ўдзел у сустрэчы кіраўніка дзяржавы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тых, хто называецца прэсай, хто называе сябе журналістамі, дазваляе сабе аб'ектыўную, канструктыўную крытыку, мы аддзяляем ад тых, хто, прыкрываючыся імем журналіста, займаецца дэструктыўнай, падрыўной, дыверсійнай дзейнасцю, стварае экстрэмісцкія Telegram-каналы, іншыя сродкі масавай камунікацыі для таго, каб разбураць нашу дзяржаву", - сказаў міністр.

Ён падкрэсліў: "Ніхто не гаворыць аб тым, што свабода слова будзе парушана ў нашай краіне або свабода СМІ будзе неяк прыцясняцца". "Гэта базавыя каштоўнасці, і мы цудоўна разумеем, што дзякуючы СМІ выкрываюцца многія праблемы, якія хвалююць грамадзян. І гэтыя праблемы відаць уладзе, якая вырашае іх. Гэта працэсы, якія дазваляюць зрабіць наша жыццё лепшым", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

"Мы дакладна аддзяляем СМІ ад тых, хто прыкрываецца імем СМІ, і робім усё магчымае, каб тыя апошнія не маглі працаваць у нашай краіне", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі