
17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" Армейскіх міжнародных гульняў пад назвай "Маставік" прайшоў на палігоне Лясішча. На старт выйшлі воіны-чыгуначнікі маставых падраздзяленняў Беларусі і Расіі. Каманды ваенных прафесіяналаў сабралі плоскую апору і пралётную канструкцыю эстакады моста РЭМ-500.
За час знаходжання ў Беларусі ўдзельнікі не толькі прадэманструюць прафесійныя навыкі, але і азнаёмяцца з гісторыяй Беларусі. Канкурсанты ўжо наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Акрамя таго, для ваеннаслужачых запланавана наведванне Кургана Славы, Музея гісторыі слуцкіх паясоў і Мірскага замка.-0-