Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2024, 14:33

Павышэнне якасці і аператыўнасці падрыхтоўкі дакументаў. Міністр юстыцыі абазначыў галоўныя задачы

Яўген Каваленка
Яўген Каваленка
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўген Каваленка, назначаны кіраўніком дзяржавы міністрам юстыцыі, расказаў журналістам аб прыярытэтных задачах на новай пасадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, будзе прадоўжана работа па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Размова ідзе пераважна аб падзаконных актах, рашэннях рэспубліканскіх ведамстваў і мясцовых органаў улады. "Таксама стаіць пытанне аб павышэнні якасці нарматворчай дзейнасці, павышэнні аператыўнасці падрыхтоўкі праектаў (дакументаў. - Заўвага БЕЛТА) па важнейшых для краіны пытаннях", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб эмоцыях у сувязі з назначэннем на высокую пасаду, Яўген Каваленка адзначыў: "У першую чаргу адчуванне вялікай адказнасці, вялікага гонару і шырокага кола задач".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі