ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2022, 12:03

Паступленні ў бюджэт Гомельскай вобласці ў студзені-ліпені павялічыліся на 2,7 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

19 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. За сем месяцаў гэтага года ў кансалідаваны бюджэт Гомельскай вобласці паступіла Br1,668 млрд. Адносна ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду паступленні павялічыліся на 2,7 працэнта, або Br44,3 млн у фактычных цэнах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Таццяна Сідарэнка.

Паводле інфармацыі Таццяны Сідарэнка, у фарміраванні бюджэту рэгіёна ўдзельнічалі больш за 826 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 19 тыс. арганізацый, каля 31 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і больш за 776 тыс. фізічных асоб.

"Амаль 74 працэнты даходаў бюджэту вобласці ў студзені-ліпені сфарміравана за кошт паступленняў пяці падаткаў. 34,7 працэнта - за кошт падаходнага падатку, 17,7 працэнта - ПДВ, 10,8 працэнта - падатку на прыбытак, 6,2 працэнта - на нерухомую маёмасць і 4,2 працэнта - экалагічнага", - расказала першы намеснік начальніка.

Ад арганізацый дзяржсектара эканомікі ў бюджэт Гомельскай вобласці паступіла амаль Br1,2 млрд. На іх долю прыпадае 71,5 працэнта агульных паступленняў. Уклад арганізацый недзяржаўнага сектара - Br362,1 млн (21,7 працэнта), індывідуальных прадпрымальнікаў - Br64,8 млн (3,9 працэнта), фізічных асоб - Br48,1 млн (2,9 працэнта).

Восем буйнейшых падаткаплацельшчыкаў пералічылі ў бюджэт Br751,5 млн - гэта 45 працэнтаў ад даходаў вобласці. "Лідарам з'яўляецца РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта", удзельная вага плацяжоў якога перасягнула 29 працэнтаў агульных паступленняў у бюджэт вобласці", - удакладніла Таццяна Сідарэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі