Сцяг Аўторак, 27 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2023, 09:09

Пасольства: устаноўлены два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь пасля землетрасенняў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Турцыі прадаўжае сачыць за сітуацыяй па наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых у выніку землетрасенняў. Такая інфармацыя размешчана ў Twitter-акаўнце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

"Устаноўлены два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі", - расказалі ў пасольстве.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС накіраваць у Турцыю аварыйна-выратавальны атрад, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.

Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі