Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 11:44

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з Качанавай накіруецца з візітам у КНР

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння афіцыйная парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай накіруецца з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.

Па пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў створаны Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. У час візіту адбудзецца першае пасяджэнне гэтага камітэта.

Праграма візіту вялікая і насычаная - прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Усекітайскай федэрацыі жанчын, наведванне аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і інш.

У складзе парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйны візіт у КНР з 27 па 30 мая зробіць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, намеснік сустаршыні Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі Вадзім Іпатаў.

У рамках візіту запланаваны сустрэчы з кіраўнікамі КНР, Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. Бакі абмяркуюць перспектывы развіцця беларуска-кітайскага міжпарламенцкага дыялогу, а таксама ўзаемадзеянне ў эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах.

Акрамя таго, парламенцкая дэлегацыя наведае шэраг аб'ектаў сферы аховы здароўя і адукацыі ў г. Цяньцзіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі