ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 09:53

Пархамовіч расказаў аб тэндэнцыях на беларускім будаўнічым рынку

Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў аб тэндэнцыях на беларускім будаўнічым рынку, паведамляе БЕЛТА.

"Мы працуем на ўзроўні статыстычнай хібнасці ад узроўню 2021 года, гэта значыць плюс-мінус 1 працэнт у нас трэнд. Калі па агульным жыллі, то гэта літаральна на 1-1,5 працэнта ніжэй за мінулы год. Гэта звязана з пэўнымі аб'ектыўнымі прычынамі ў разрэзе абласцей. Калі размова ідзе аб будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай, то гэта плюс 1,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. Таму я бачу, што ўзровень ранейшы і будзе захоўвацца", - расказаў міністр.

Паводле яго слоў, пабудавана ўжо каля 450 тыс. кв.м жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. "Мы бачым, што не менш за 1,5 млн кв.м мы ўзвядзём па паўгоддзі ў цэлым усяго жылля", - адзначыў кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі