ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2021, 11:05

Пархамовіч: кіраўнікі прадпрыемстваў не павінны заставацца ўбаку ад вырашэння бытавых пытанняў работнікаў

Руслан Пархамовіч. Фота Мінбудархітэктуры
Руслан Пархамовіч. Фота Мінбудархітэктуры

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі прадпрыемстваў не павінны заставацца ўбаку ад вырашэння бытавых пытанняў работнікаў. Такое меркаванне выказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у час наведвання ААТ "Керамін", дзе правёў сустрэчу з працоўным калектывам і азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі і ўмовамі працы на заводзе "Будфарфор", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Размаўляючы з супрацоўнікамі прадпрыемства, Руслан Пархамовіч расказаў аб асноўных напрамках работы будаўнічага комплексу, а таксама падрабязна спыніўся на пытаннях дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў будсектара. "Сёння прамысловыя прадпрыемствы будаўнічай галіны паказваюць нядрэнныя вынікі работы, аб гэтым у першую чаргу сведчаць узровень рэнтабельнасці, аб'ёмы вытворчасці, тэмп росту экспарту і іншыя паказчыкі. Аднак для таго, каб і ў далейшым заставацца канкурэнтаздольнымі на ўнутраным і замежных рынках, мець стабільную эканоміку ўнутры прадпрыемства і ў цэлым садзейнічаць развіццю эканомікі краіны, неабходна перыядычна праводзіць работу па мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, патанненні сабекошту прадукцыі і, самае галоўнае, забеспячэнні дастойных умоў працы і ўзроўню заработнай платы працоўнага калектыву, стварэнні ўмоў для пастаяннага ўдасканалення і росту прафесійных навыкаў работнікаў", - сказаў міністр.

Таксама ў ходзе дыялогу абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца будаўніцтва жылля, перспектыў развіцця Мінска і гарадоў-спадарожнікаў, а таксама інфраструктуры ў новых мікрараёнах.

Адказваючы на пытанне з залы аб магчымасці прадастаўлення льгот пры будаўніцтве жылля работнікам прадпрыемстваў сістэмы Мінбудархітэктуры, Руслан Пархамовіч паведаміў, што нядаўна кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 375, які ўносіць змяненні ў дакументы, што рэгулююць прадастаўленне льгот і субсідый пэўнай частцы насельніцтва. Такім чынам, сёння ў рэспубліцы даволі выразна вызначаны механізмы падтрымкі і катэгорыі грамадзян, якім дзяржава аказвае дапамогу ў вырашэнні жыллёвага пытання. "Кіраўнікі прадпрыемстваў не павінны заставацца ўбаку ад вырашэння бытавых пытанняў работнікаў, у тым ліку гэта датычыцца і пытанняў будаўніцтва жылля. У любой арганізацыі чалавек з'яўляецца галоўным капіталам і ад яго прафесійнай дзейнасці непасрэдна залежаць паказчыкі работы прадпрыемства. Адным з варыянтаў па-сапраўднаму дзейснай формы матывацыі і добрай падтрымкі работнікаў лічу будаўніцтва прадпрыемствам арэнднага жылля. Неабавязкова адразу ўзводзіць вялікі шматпавярховы дом, можна разгледзець пытанне набыцця кватэр у дамах, якія будуюцца, для далейшай здачы ў арэнду маючым патрэбу работнікам. Пры гэтым кошт арэнднай платы ў такім жыллі будзе ніжэйшы за рыначны - тут прадпрыемства таксама можа дапамагчы сваім работнікам," - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

На заканчэнне сустрэчы Руслан Пархамовіч адзначыў, што ў маштабах краіны ААТ "Керамін" з'яўляецца даволі значнай арганізацыяй, у якой за час работы сфарміраваўся магутны і з'яднаны працоўны калектыў. "Упэўнены, што дзякуючы намаганням работнікаў прадпрыемства яшчэ доўгія гады будзе адным з лідараў будаўнічай індустрыі, а выручаныя сродкі ад рэалізацыі вашай прадукцыі будуць накіроўвацца ў тым ліку і на вырашэнне сацыяльна-бытавых пытанняў працоўных", - рэзюмаваў міністр архітэктуры і будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі