
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахаладанне, кароткачасовы снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 3-8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У студзені надвор'е было і адліжным, і марозным, дажджы змянялі снегапады з мяцеліцамі. Не абышлося без галалёду і галалёдзіцы. "У цэлым студзень аказаўся цёплым. Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 3,4 градуса, - адзначылі ў Белгідрамеце. - Апошні зімовы месяц таксама пачаўся з цёплага надвор'я. Цыкланічныя віхры і атмасферныя франты прынеслі ападкі рознай інтэнсіўнасці і яшчэ добра прагрэтыя паветраныя масы з Атлантыкі. Але ўжо ў бліжэйшы час характар умоў надвор'я пачне мяняцца".
У пятніцу, 3 лютага, у Беларусь накіруецца няўстойлівая і больш халодная паветраная маса са Скандынавіі. Тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да нуля - мінус 6 градусаў. Удзень чакаецца мінус 3 - плюс 2 градусы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі.
У бліжэйшыя выхадныя ўмовы надвор'я абумовіць няўстойлівая і халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. У воблаках з'явяцца праясненні, таму ёсць надзея ўбачыць доўгачаканае сонца. Тэмпературны фон панізіцца.
У суботу, 4 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра апусціцца да 3-10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да мінус 12 градусаў. Удзень прагназуецца мінус 6 - плюс 1 градус.
У нядзелю, 5 лютага, месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, удзень - ад мінус 1 да мінус 7 градусаў.
Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, марознае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.
У панядзелак, 6 лютага, месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах мінус 5-12 градусаў, пры праясненнях слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 14 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў марозу.
У аўторак-сераду, 7-8 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Ноччу слупок тэрмометра пакажа мінус 4-11 градусаў, пры праясненнях - мінус 14 градусаў. Днём прагназуецца 1-7 градусаў ніжэй за нуль.-0-