ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 18:46

Пагранічнікі праходзяць навучанне асновам сеткавых тэхналогій па міжнародным праекце

Фота ДПК
Фота ДПК

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заняткі з супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы па праграме павышэння кваліфікацыі "Асновы сеткавых тэхналогій і выкарыстанне сеткавага абсталявання" праходзяць на базе БДУІР. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"Навучанне па праграме праходзіць з 12 кастрычніка па 6 лістапада. 23 пагранічнікі атрымаюць новыя веды з дапамогай праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на граніцы Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай" (БОМБЕЛ-4), які фінансуецца па Праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады", - расказалі ў ДПК.

Пагранічнікі набудуць веды ў рабоце з сеткавым абсталяваннем, прынцыпамі і правіламі маршрутызацыі, арганізацыяй бяспекі сеткі. Заняткі праводзяцца на базе кафедры інфакамунікацыйных тэхналогій БДУІР з выкарыстаннем сеткавага абсталявання Cisco.

Агульны бюджэт праекта склаў 3 738 260 еўра, з якіх 3 300 000 еўра прадастаўлена Еўрапейскім саюзам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі