
Фота з архіва
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сфарміраваны новы зенітны ракетны полк, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"Пры фарміраванні палка асаблівая ўвага ўдзялялася стварэнню сучаснай ваеннай інфраструктуры і вучэбна-матэрыяльнай базы, абсталяванню камфартабельных месцаў размяшчэння асабовага складу, пытанням сацыяльнага забеспячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў", - расказалі ў Мінабароны.
Сёння новасфарміраваную воінскую часць у Лунінцы наведае міністр абароны Віктар Хрэнін і ўручыць ключы ад кватэр ваеннаслужачым, якія прыбылі ў Лунінец для праходжання службы.-0-