ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 16:18

Навучанне пілотаў у Беларусі плануюць пачаць у 2021 годзе - Мінтранс

У час палётаў. Фота з архіва
У час палётаў. Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучанне пілотаў у Беларусі плануюць пачаць у 2021 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі "Авіяцыя Беларусі. Шляхі развіцця, тэхнічны стан і абнаўленне парку самалётаў" дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы пачалі работу па адкрыцці лётных спецыяльнасцей. Першых курсантаў разлічваем набраць у 2021 годзе. Ужо распрацаваны патрабаванні да ўступных экзаменаў, фізічнага і псіхалагічнага адбору, медыцынскага агляду тых, хто паступае. Дэпартамент распрацаваў авіяцыйныя правілы па падрыхтоўцы лётнага складу. Цяпер выбіраем паветраныя судны. Рыхтуецца таксама праектная дакументацыя для будаўніцтва трэнажорнага цэнтра на тэрыторыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі", - сказаў Арцём Сікорскі.

Паводле яго слоў, тэарэтычная падрыхтоўка пілотаў будзе ажыццяўляцца на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, лётная - на базе Мінскага аэраклуба ДТСААФ. Зацікаўленасць у лётнай падрыхтоўцы курсантаў выказаў аэраклуб "Дайманд". "Аб'ём гадзін, якія павінны налятаць курсанты, адпавядае міжнародным стандартам - 200 гадзін. Лётная падрыхтоўка будзе праводзіцца ў адпаведнасці са стандартамі Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў, каб гарантаваць максімальную канкурэнтаздольнасць выпускнікоў на рынку працы", - растлумачыў ён.

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі падкрэсліў, што цяпер попыт на авіяцыйных спецыялістаў як у Беларусі, так і за мяжой дастаткова вялікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі