ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 13:00

НАН Беларусі плануе да канца года перадаць вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАН Беларусі плануе да канца года перадаць вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання. Аб гэтым паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускай навукі і 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З першых дзён фіксацыі пандэміі каранавіруса Акадэмія навук актыўна ўключылася ў вырашэнне гэтай праблемы. Мы стварылі міжведамасны савет па прафілактыцы і выпрацоўцы мер менавіта ў НАН, укамплектавалі некалькі лабараторый сваім абсталяваннем і сёння можам ужо смела заяўляць, што ў нас у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя створаны прататып вакцыны, які праходзіць працяглыя даклінічныя выпрабаванні. Потым у гэтым годзе будуць клінічныя выпрабаванні, і да канца года мы лічым, што мы перададзім сваю вакцыну для выкарыстання", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН таксама паведаміў, што паралельна ў акадэміі вядуцца работы і над іншымі вакцынамі, ствараецца першы ў краіне цэнтр вірусалогіі ў Акадэміі навук. "Мы вырабляем найноўшыя прэпараты на базе свайго сінтэзу і змаглі асвоіць прэпараты, што пастаўляліся па імпарце, у тым ліку і для лячэння каранавіруснай інфекцыі, гэта значыць процівірусныя прэпараты, якія каштавалі вельмі дорага і былі недаступны для нашых спажыўцоў, цяпер яны на парадак таннейшыя і даступныя ўсім", - дадаў акадэмік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі