ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2022, 14:35

Начныя маразы да -15°С, снег і галалёдзіца. Як пачнецца зіма ў Беларусі

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя маразы да 15 градусаў, снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі з 29 лістапада па 4 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Франтальныя раздзелы не пакідаюць без увагі Беларусь. Свой выхад яны суправаджаюць ападкамі рознай інтэнсіўнасці і працягласці. Так, паводле даных на раніцу панядзелка, паўсюдна па тэрыторыі краіны назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 1 см да 20 см. Па паўночным усходзе вышыня гурбаў дасягае 30 см. У апошнія дні каляндарнай восені франтальныя раздзелы правядуць грунтоўную падрыхтоўку да перадачы эстафеты першаму зімоваму месяцу", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег, удзень месцамі па паўднёвым усходзе моцны мокры снег. Месцамі туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 5 градусаў, а ўдзень - мінус 4 - плюс 1 градус.

У сераду, 30 лістапада, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца, па захадзе слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да мінус 7 градусаў, а ўдзень - ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

Каляндарная зіма, паводле інфармацыі сіноптыкаў, пачнецца з узмацнення маразоў. Так, у чацвер, 1 снежня, надвор'е будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Верхняй Волгай. Чакаецца пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 13 градусаў па ўсходзе краіны, ва ўсходніх і цэнтральных раёнах пры праясненнях - да мінус 16 градусаў. Удзень прагназуецца 1-8 градусаў марозу.

У пятніцу, 2 снежня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па поўдні краіны пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 градусаў па поўдні да мінус 12 градусаў па поўначы пры праясненнях - да 15 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць 1-8 градусаў ніжэй за нуль.

У суботу, 3 снежня, месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў па поўдні да мінус 11 градусаў па поўначы пры праясненнях - да 15 градусаў марозу. Удзень будзе мінус 1-7 градусаў.

У нядзелю, 4 снежня, месцамі па краіне прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 10 градусаў, пры праясненнях - да мінус 13 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да 7 градусаў марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі