ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 16:28

На выстаўку MILEX у Мінск прыедуць генеральны сакратар АДКБ і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На 10-ю міжнародную выстаўку ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021, якая пройдзе ў Мінску 23-26 чэрвеня, прыедуць генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Інфармацыю аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў Сакратарыяце АДКБ і Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

"Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця і рабоце міжнароднай выстаўкі MILEX-2021", - сказаў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

Паводле яго слоў, у рамках дзелавой праграмы выстаўкі прадугледжана правядзенне шэрага мерапрыемстваў у фармаце АДКБ. "У прыватнасці, 24 чэрвеня адбудзецца выязное сумеснае пасяджэнне кіраўнікоў і членаў нацыянальных дэлегацый Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ і дзелавога савета пры МКВЭС з удзелам савета калегіі Ваенна-прамысловай камісіі Расіі па пытаннях ваенна-эканамічнага (тэхнiчнага) супрацоўніцтва ў фармаце АДКБ, - адзначыў прэс-сакратар. - 25 чэрвеня пройдзе пасяджэнне каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў АДКБ па пытаннях рэкламна-выставачнай дзейнасці".

У час гэтых мерапрыемстваў прадугледжваецца ўсебаковае абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця ваенна-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, фарміраванне кааперацыйных сувязей прадпрыемстваў і арганізацый абаронна-прамысловых (ваенна-прамысловых) комплексаў дзяржаў АДКБ, удасканаленне ўзаемадзеяння ў галіне рэкламна-выставачнай дзейнасці. "Выстаўка MILEX-2021 будзе платформай для развіцця дыялогу і дзелавога партнёрства ў галіне ваеннага, ваенна-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў фармаце АДКБ", - падкрэсліў прэс-сакратар.

У Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы таксама паведамілі, што дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў таксама прыме ўдзел у адкрыцці выстаўкі MILEX-2021.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі