ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2022, 15:17

На рэках Беларусі адзначаецца спад узроўняў вады

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэках Беларусі адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На рэках адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 16 см, - сказалі ў Белгідрамеце. - На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва і Жлобіна, Сожы каля Слаўгарада ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства. Аднак на прытоку Прыпяці рацэ Случ каля аграгарадка Ленін узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму".

Па стане на 25 лістапада ледзяныя ўтварэнні адзначаюцца на большасці рэк басейна Заходняй Дзвіны, асобных участках Віліі, Бярэзіны і Сожа, некаторых прытоках Заходняга Буга, Дняпра, Сожа і Прыпяці. На азёрах Нарач і Чырвонае, вадасховішчы Чырвоная Слабада назіраюцца закрайкі.

У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, лядовая абстаноўка істотна не зменіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі