ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2022, 12:15

На Форуме рэгіёнаў абмеркавалі развіццё адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

Каліна Капуцкая
Каліна Капуцкая

30 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Для процістаяння спробам звонку абмежаваць свабоднае распаўсюджванне навуковых ведаў важна развіваць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым на IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы нумар 14 Маладзечна Каліна Капуцкая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каліна Капуцкая на Форуме рэгіёнаў прыняла ўдзел у секцыі 4 на тэму "Адзіная навукова-тэхналагічная прастора Расіі і Беларусі як фактар глабальнай канкурэнтаздольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы".

"Сёння нам трэба абмеркаваць важнейшыя пытанні паступальнага развіцця нашай адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы. Дзявяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у няпросты час. Спробы звонку абмежаваць свабоднае распаўсюджванне навуковых ведаў і санкцыйны націск патрабуюць развіцця ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў інавацыйнай дзейнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы", - сказала Каліна Капуцкая.

На яе думку, для гэтага важна максімальна задзейнічаць усе навукова-тэхнічныя магчымасці. "Гэта трэба зрабіць перш за ўсё на аснове лепшых практык узаемнага абмену інфармацыяй. Гэты вопыт дае магчымасць выдзеліць галоўныя кампаненты комплексу канкурэнтных пераваг, а таксама сфарміраваць базу інавацыйных праектаў будучага. Размова ідзе аб сумесных праектах вялікай навукі", - адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Яна дадала, што пабудова адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы патрабуе вырашэння пытанняў фарміравання адзіных прыярытэтаў, а таксама ўдасканалення арганізацыйных, прававых, інфармацыйных і фінансавых умоў іх рэалізацыі. "Сёння мы павінны зрабіць вялікі крок наперад да арганізацыі ўзаемавыгадных навуковых супольнасцей і павышэння прадукцыйнасці навукі на карысць нашых дзяржаў і народаў. Важным кампанентам па выніках работы нашай секцыі з'яўляецца прыняцце рэкамендацый па развіцці навуковых устаноў нашых краін. Безумоўна, яны дадуць імпульс фарміраванню сумесных даследчых праграм і праектаў", - рэзюмавала Каліна Капуцкая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі