
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы пагранічнай службы гатовы рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы. Аб гэтым заявіў Канстанцін Моластаў, які 30 мая назначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага часу Канстанцін Моластаў быў начальнікам Гродзенскай пагранічнай групы.
"На сённяшні перыяд і, паводле ацэнкі Прэзідэнта, пагранічная служба, пагранічныя войскі дасягнулі вельмі высокага ўзроўню, - сказаў новы кіраўнік Дзяржпагранкамітэта. - Мы паспяхова ахоўваем дзяржаўную граніцу". Разам з тым ён звярнуў увагу, што "неабходна пастаянна ўдасканальвацца, адпавядаць існуючай абстаноўцы на дзяржаўнай граніцы, вакол краіны, як знешнепалітычнай, так і ўнутрыпалітычнай сітуацыі".
"З боку сумежных дзяржаў на гродзенскім напрамку, адкуль я прыбыў, вядома, ёсць нарошчванне сіл, націск пэўны, ёсць неразуменне. Але тым не менш органы пагранічнай службы гатовы рэагаваць на любыя выклікі, пагрозы нашай пагранічнай бяспецы і нацыянальнай бяспецы ў цэлым", - падкрэсліў Канстанцін Моластаў.-0-