Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 15:48

МНС пра паводку: форс-мажораў, на якія трэба рэагаваць на ўзроўні ўрада, няма

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форс-мажораў, звязаных з паводкавай сітуацыяй, на якія трэба рэагаваць на ўзроўні ўрада, няма. Аб гэтым сказаў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прагназавалі яшчэ ў снежні, што будзе павышэнне тэмпературы і будуць узнікаць паводкавыя рызыкі, з якімі мы сёння сутыкаемся. У студзені было прынята рашэнне ў МНС арганізаваць падрыхтоўку сіл і сродкаў, правесці неабходныя разлікі для работы па ўзмоцненым варыянце нагляду за сітуацыяй і рэагавання на бягучую абстаноўку ў сувязі з паводкай", - сказаў Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго слоў, на сёння ў краіне падтоплены 42 прыватныя дамы, 888 прыватных падворкаў знаходзяцца пад расталымі водамі. "Адзін населены пункт адрэзаны ад дарогі, але нічога страшнага няма - падтоплены ўчастак дарогі ў памеры 250-300 м, глыбіня складае 50-60 см, інакш кажучы, грузавы транспарт спакойна можа праехаць", - адзначыў ён.

У гэтым населеным пункце пражываюць 13 чалавек, амаль усе, крамя двух жыхароў, адселены. "Два чалавекі адмовіліся ад адсялення. Ім аказваецца неабходная дапамога ў дастаўцы прадуктаў харчавання і іншых неабходных для жыцця рэчаў. Дзе ёсць магчымасць, аказваецца дапамога па адпампоўцы вады з падворкаў з падтопленых участкаў", - расказаў міністр.

Вядзецца маніторынг наконт прагнозу. "Пры самых дрэнных прагнозах можа быць падтоплена каля 169 населеных пунктаў і 60 раёнаў на тэрыторыі Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Нейкіх сур'ёзных форс-мажораў, на якія неабходна будзе ўплываць на ўзроўні ўрада, няма. Камісіі па надзвычайных сітуацыях аблвыканкамаў, райвыканкамаў аператыўна рэагуюць. Праблемных пытанняў, звязаных з забеспячэннем насельніцтва, аказаннем дапамогі, няма", - паведаміў кіраўнік МНС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі