
Фота з архіва
17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС нагадвае аб асноўных фактарах небяспекі ў час спёкі, сярод якіх - гібель на вадзе, адключэнне электрычнасці і павелічэнне колькасці аварый на дарогах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, сёння ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне 31 градуса. Сярод фактараў небяспекі ў МНС назвалі гібель людзей на вадзе пры купанні, адключэнне электрычнай энергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыю асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ. Акрамя таго, высокая верагоднасць цеплавых удараў, узнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.-0-