ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 22 красавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2021, 16:11

МНС гатова да веснавой паводкі - Худалееў

Рака Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Фота з архіва
Рака Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС у фармаце відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

У рабоце камісіі прынялі ўдзел першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Асноўнай тэмай для работы Камісіі па надзвычайных сітуацыях стала гатоўнасць да бяспечнага пропуску веснавой паводкі.

Як адзначыў начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Аляксандр Канавальчык, арганізаваны маніторынг бягучай абстаноўкі, збіраецца інфармацыя з суседніх дзяржаў, на рэках рост узроўняў вады кожны дзень складае 1-31 см. Умовы надвор'я садзейнічаюць крыгалому на рэках. Гэта адбудзецца ў бліжэйшы час. Паводле існуючай на гэты момант інфармацыі, узроўні вады ў рэках будуць блізкія да сярэдніх шматгадовых значэнняў або крыху ніжэйшыя за іх.

Анатоль Сівак пры гэтым заўважыў, што такі паспяховы прагноз не прычына для самазаспакаення. Усе службы павінны быць падрыхтаваны да магчымай надзвычайнай сітуацыі і пастаянна праводзіць маніторынг абстаноўкі.

Паводле слоў Аляксандра Худалеева, усе сілы і сродкі не толькі МНС, але і дзяржорганаў гатовы да рэагавання. Апошняя маштабная паводка была ў 2013 годзе, але незалежна ад гэтага кожны год захоўваецца высокі ўзровень гатоўнасці для пераадолення наступстваў любых надзвычайных сітуацый.

Першы намеснік міністра запэўніў, што для гэтага створаны ўсе ўмовы: узрыватэхнікі МНС і Мінабароны гатовы да ліквідацыі затораў лёду, пантонна-маставая служба МНС - да стварэння ўмоў перамяшчэння, генератары, цеплавыя гарматы, модульныя палаткі і палявыя кухні - да забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Створана база тэхнікі іншых дзяржорганаў і арганізацый, а пры змяненні сітуацыі зводныя атрады МНС будуць неадкладна накіраваны для рэагавання і аказання дапамогі людзям.

Аляксандр Худалееў расказаў, што пры негатыўным сцэнарыі развіцця падзей магчымы падтапленні на тэрыторыі 60 раёнаў краіны ў басейнах буйных рэк, таму бяспека гідратэхнічных збудаванняў павінна знаходзіцца на асаблівым кантролі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Анатоль Сівак таксама звярнуў увагу на неабходнасць падтрымання ў спраўным стане ўсіх гідратэхнічных збудаванняў, у тым ліку ліўневых сістэм.

Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі разгледжана эфектыўнасць работы суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў. Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец адзначыў, што індывідуальная прафілактычная работа дае магчымасць уплываць на аператыўную абстаноўку не толькі з надзвычайнымі сітуацыямі, але і ў цэлым на сітуацыю са злачынствамі і правапарушэннямі. Асаблівую ўвагу ён акцэнтаваў на тым, што значная частка пажараў і іншых здарэнняў адбываецца па віне асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі