ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 11:19

Міцкевіч: праект паправак у закон аб Савеце Міністраў у высокай ступені гатоўнасці

Валерый Міцкевіч
Валерый Міцкевіч

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект, які прадугледжвае карэкціроўку закона "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь", знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведаміў журналістам старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Міцкевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Над усім пакетам дакументаў, які неабходна падрыхтаваць і адпаведна прыняць па выніках рэферэндуму, на якім мы ўнеслі змяненні ў Канстытуцыю, работа ідзе. Недзе мы падышлі практычна да фінішу і праекты гатовы да прыняцця ў Палаце прадстаўнікоў, па нейкіх яшчэ ідзе работа. Напрыклад, ужо ў вельмі высокай ступені гатоўнасці Выбарчы кодэкс (законапраект аб змяненні Выбарчага кодэкса. - Заўвага БЕЛТА) і праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе". Праект закона аб Савеце Міністраў таксама ў высокай ступені гатоўнасці. Распрацоўшчыкі практычна завяршылі асноўную работу па ім і ў бліжэйшы час ён таксама будзе ўнесены ў парламент", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Ён заўважыў, што "акрамя гэтых праектаў законаў, аб якіх усе гавораць, неабходна ўнесці змяненні прыкладна ў 90 законаў і кодэксаў". Размова ідзе аб нарматыўных прававых актах, якія неабходна прыняць у развіццё абноўленай Канстытуцыі.

"Ёсць план, зацверджаны кіраўнікамі палат парламента, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта і прэм'ер-міністрам, у адпаведнасці з якім вядзецца работа па кожным з гэтых законапраектаў. Я думаю, што не больш за два гады ад пачатку да фінішу зойме гэта работа", - адзначыў Валерый Міцкевіч.

У Мінску сёння праходзіць канферэнцыя "Права на сучасным этапе развіцця грамадства і дзяржавы", прымеркаваная да святкавання Дня юрыста. Удзел прымаюць прадстаўнікі розных юрыдычных спецыяльнасцей, якія з'яўляюцца экспертамі ў галіне права, эканомікі, абароны персанальных даных, лічбавізацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнічаюць прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Генеральнай Пракуратуры, Следчага камітэта і іншых дзяржаўных органаў Беларусі.

У ходзе канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца рэалізацыі канстытуцыйнага права на судовую абарону, аналізу вынікаў судовай рэформы ў Беларусі, абароны персанальных даных, лічбавізацыі права, удасканалення падатковага заканадаўства, прававога забеспячэння экалагізацыі эканомікі краіны, урэгулявання адміністрацыйных працэдур, развіцця інстытута медыяцыі і іншыя актуальныя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі