ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2022, 15:28

Мітрапаліт Веніямін: упэўнена глядзець у будучыню можна, толькі вывучыўшы ўрокі мінулага

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Фота з архіва
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаваць сучаснасць, упэўнена глядзець у будучыню можна, толькі вывучыўшы ўрокі мінулага. Аб гэтым заявіў сёння журналістам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаваць сучаснасць, упэўнена глядзець у будучыню можна, толькі вывучыўшы ўрокі мінулага. У жыцці беларускага народа было шмат радасных і горкіх падзей, усё гэта пакладзена ў аснову нашага гістарычнага вопыту. Таму так важна, углядаючыся ў глыбіню стагоддзяў, знайсці і асэнсаваць, што дапамагло пераадолець выпрабаванні, што зрабіла нас адзіным стойкім народам са сваёй унікальнай, багатай культурай", - сказаў мітрапаліт Веніямін.

У гэтым годзе Беларусь святкуе 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі. "З 992 года пачынае адлік гісторыя праваслаўнай царквы на беларускіх землях. Менавіта прыняцце праваслаўнай веры ў канцы X стагоддзя дало магчымасць духоўна нарадзіцца нашаму народу. Праваслаўе, аб'яднаўшы разрозненыя плямёны, сфарміравала светапогляд народа, яго маральныя асновы, можна сказаць, прадвызначыла яго гістарычны шлях", - адзначыў ён.

"Шлях праваслаўнай царквы на землях Беларусі не быў простым, але менавіта ў выпрабаваннях і спадзяванні на дапамогу Божую сфарміравалася не толькі наша культура і дзяржаўнасць, але і такія асноўныя рысы беларускага народнага характару, як міралюбнасць, памяркоўнасць, духоўнасць, стойкасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Часы, калі беларусаў спрабавалі адарваць ад роднай веры, толькі падкрэслівалі, наколькі глыбока наш народ успрыняў тыя правілы жыцця, якія на працягу стагоддзяў вучылі асветнікі беларускай зямлі. Праваслаўная царква на землях Беларусі неаднаразова перажывала сумныя дзесяцігоддзі ганенняў. Былі часы, калі здавалася, што яна канчаткова загінула і ніколі не вернецца да жыцця. Але заўсёды гэтыя цяжкія часы завяршаліся адраджэннем царкоўнага жыцця, таму што гэта быў выбар самога народа, яго адданасць праваслаўнай веры - веры бацькоў", - звярнуў увагу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

Мітрапаліт упэўнены: праваслаўе з'яўляецца асновай духоўнага жыцця нашага народа. "Менавіта з хрысціянскай шкалой каштоўнасцей ўсвядомлена ці неўсвядомлена мы звяраем нашы думкі, пачуцці і ўчынкі. Для нас важна не толькі захаваць духоўную спадчыну, якую мы прынялі ад нашых слаўных продкаў, але з малітвай прымножыць і з дапамогай Божай будаваць наша жыццё на трывалых асновах, сфарміраваных на хрысціянскай веры, якую на працягу звыш 1 тыс. гадоў захоўвае наш народ, каб аб гэтай багатай спадчыне як мага шырэй і глыбей ведалі ў нашым народзе", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі