ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2022, 16:13

Мітрапаліт Веніямін: БПЦ спадзяецца на ўсталяванне духоўнага і грамадзянскага міру ва Украіне

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Фота з архіва
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Думаецца, што ўсё ж такі настане час, калі ва Украіне будзе ўсталяваны мір не толькі грамадзянскі, але і ў духоўнай сферы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Украіны, не можа не засмучать тое, што палітычны складнік уплывае на развіццё царкоўнага жыцця, якое абмяжоўваецца, ставіцца ў жорсткія ўмовы. Тыя, хто стараецца выканаць свой абавязак свяшчэнніка і разам з тым патрыятычны абавязак, часам зведваюць смутак і ганенні. Гэта тэма балючая, патрабуе вырашэння", - адзначыў Мітрапаліт Веніямін.

Уладыка думае, што ўсё ж настане час, калі ва Украіне будзе ўсталяваны мір не толькі грамадзянскі, але і ў духоўнай сферы. "Тое, што здарылася такое напружанне на рэлігійнай глебе, затым паўплывала і на развіццё ўнутрыпалітычнай і знешнепалітычнай сітуацыі ва Украіне", - сказаў ён.

"Царква Беларусі моліцца, каб гэта сітуацыя ўрэгулявалася. Са свайго боку, дзе ёсць магчымасць і неабходнасць у нашай дапамозе, мы яе аказваем, у тым ліку грамадзянам, якія пакідаюць тэрыторыю Украіны. Маем надзею, што ўсё ж усталюецца мір і на зямлі Украіны будзе тое, чаго яна цяпер пазбаўлена", - дадаў Мітрапаліт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі