ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2020, 11:30

Мінэнерга: нота пратэсту Літвы - няўдалая спроба дыскрэдытаваць праект БелАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нота пратэсту Літвы - гэта няўдалая спроба дыскрэдытаваць праект па ўзвядзенні БелАЭС у вачах еўрапейскай супольнасці, заявіла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч, паведамляе БЕЛТА.

Літоўскі бок не раз рабіў захады з тым, каб праект будаўніцтва БелАЭС не адбыўся. "Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя інструменты націску - ад гучных заяў высокіх чыноўнікаў і палітыкаў Літвы аб пагрозе БелАЭС для Еўропы да заклікаў байкатаваць яе будаўніцтва на міжнародных пляцоўках. Аднак не прыводзіцца ні аднаго абгрунтаванага аргумента для пацвярджэння небяспечнасці станцыі. Гучаць галаслоўныя заявы, галоўная мэта якіх - фарміраванне негатыўнага стаўлення да праекта БелАЭС", - гаворыцца ў паведамленні прэс-сакратара.

Беларускі бок не раз накіроўваў інфармацыю аб ходзе будаўніцтва станцыі літоўскаму боку, запрашаў на пляцоўку АЭС. "Якіх-небудзь прапаноў аб наведванні Беларускай атамнай электрастанцыі літоўскімі спецыялістамі для таго, каб на месцы ацаніць яе бяспеку, да нас не паступала. Канструктыўны дыялог не адбыўся з-за адсутнасці зваротнай сувязі. Літва выбрала тактыку неабгрунтаваных прэтэнзій і абвінавачанняў. Гэта чарговы раз пацвярджае, што ўсе дзеянні літоўскага боку маюць палітычны падтэкст", - адзначыла Вольга Казловіч.

Прадстаўнік ведамства падкрэсліла, што ні аб якім паспешлівым запуску БелАЭС, як гэта сцвярджаецца ў заявах Літвы, не можа ісці і размовы. Перадпускавыя аперацыі вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам этапных праграм пад кантролем Дзяржатамнагляду і іншых наглядных органаў.

Праект па будаўніцтве БелАЭС адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі. Гэта не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ, САА АЭС. "Якіх-небудзь недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока станцыі, не выяўлена. Беларусь таксама выбудавала ўзгодненую сістэму ўзаемадзеяння з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі. Наша краіна добраахвотна выканала стрэс-тэсты, якія з'яўляюцца дадатковым інструментам забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі", - паведаміла Вольга Казловіч. Рэалізуецца нацыянальны план дзеянняў па іх выніках, які абагульніў як рэкамендацыі па рэзультатах нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Першачарговыя мерапрыемствы плана, якія датычацца дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі, ужо выкананы. Астатнія мерапрыемствы, а гэта ў асноўным даследчыя і экспертныя работы, будуць рэалізоўвацца паэтапна, у адпаведнасці з нацпланам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі