ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2022, 11:08

Мінадукацыі абнавіла парадак дзейнасці дзіцячых дашкольных устаноў

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі зацвердзіла новае палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі. Гэта замацавана пастановай ведамства ад 4 жніўня 2022 года нумар 230, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Палажэнне распаўсюджваецца на ўстановы дашкольнай адукацыі. У пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу і прыёму (залічэння) дзяцей ім павінны таксама кіравацца іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, што рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі вызначаны ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў, забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзраставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў дзяцей маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, а таксама падрыхтоўка да прадаўжэння адукацыі і аздараўленне.

Для выканання гэтых задач павінны забяспечвацца ўмовы, у тым ліку для навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі дзяцей; асваення зместу праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі; атрыманне адукацыі дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; рознабаковага развіцця выхаванцаў; фарміравання ў іх грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння іх да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей; арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў; забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

Дакументам вызначана, што навучанне і выхаванне адбываецца на адной з дзяржаўных моў Беларусі. Выбар мовы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса аб адукацыі.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі могуць стварацца санаторныя групы, спецыяльныя групы, санаторныя спецыяльныя групы, групы інтэграванага навучання і выхавання, санаторныя групы інтэграванага навучання і выхавання пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання.

Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодзень, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання пры ўмове выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў. Пры гэтым умовы і напаўняльнасць павінны адпавядаць патрабаванням Кодэкса аб адукацыі.

У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў дапускаецца перафарміраванне груп установы дашкольнай адукацыі або іх закрыццё. Пры гэтым павінны быць выкананы санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і ўлічана існуючая эпідэміялагічная сітуацыя.

Пастанова нумар 230 уступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі