ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2023, 12:42

Мінабароны Беларусі і Расіі абмяркуюць супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі

Фота з архіва
Фота з архіва

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праходзіць 61-е пасяджэнне сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Як расказалі ў ваенным ведамстве, ад расійскага боку ўдзел у пасяджэнні прымае дэлегацыя на чале з начальнікам нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі Сяргеем Рыжковым. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік упраўлення верыфікацыі Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Юрый Ракіцкі.

Бакі абмяркуюць рэгіянальную бяспеку, стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі ў бягучых умовах ваенна-палітычнай абстаноўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі