ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2022, 16:38

Літоўскія пагранічнікі выштурхнулі семярых грамадзян Ірана на тэрыторыю Беларусі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўскія пагранічнікі выштурхалі семярых грамадзян Ірана на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што днём 16 жніўня літоўскія ваеннаслужачыя даставілі з глыбіні тэрыторыі краіны да лініі граніцы семярых грамадзян Ірана. З прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў яны выштурхалі бежанцаў на беларускую тэрыторыю. Паводле слоў грамадзян Ірана, літоўскія пагранічнікі неаднаразова займаліся рукапрыкладствам, нягледзячы на тое, што ведалі аб праблемах з сэрцам у аднаго з мужчын.

Краіны ЕС адкрыта праводзяць палітыку двайных стандартаў у адносінах да людзей, якія шукаюць прыстанішча, адзначылі ў ведамстве. Прынцып еўрапейскай дэмакратыі цяпер грунтуецца на ўзаконьванні норм, якія супярэчаць гуманітарнаму праву і чалавечым каштоўнасцям, сказалі на заканчэнне ў ДПК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі