Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2024, 15:09

Лебедзеў: Захад сам не выконвае нормы і абмежаванні, якія ўводзіць супраць расійскіх і беларускіх СМІ

Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыя абмежаванні, якія ўводзяцца для многіх інфармацыйных агенцтваў і кампаній Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, не ўпісваюцца ў нормы дэмакратычных паводзін, на якіх рэгулярна настойвае Захад, і ў той жа час ён не захоўвае і парушае гэтыя нормы. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння СМЗС Садружнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён расказаў аб тым, што міністры замежных спраў краін СНД на пасяджэнні ў Мінску прынялі Сумесную заяву аб забеспячэнні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў і недапушчэнні ўшчамлення іх правоў.

"Мы за тое, каб ніякія перашкоды не чыніліся дзейнасці нашых журналістаў. Што датычыцца прасторы СНД, такіх перашкод, уласна, і няма, - сказаў генеральны сакратар. - Мы сёння ў час абмеркавання гэтай тэмы якраз звярталі ўвагу, як парушаюць свабоду дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на Захадзе. Тыя абмежаванні, якія ўводзяцца для многіх інфармацыйных агенцтваў і кампаній Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, - яны, вядома, не ўпісваюцца ў нормы дэмакратычных паводзін, на якіх рэгулярна настойвае Захад і ў той жа час ён не выконвае і парушае гэтыя нормы".

"Таму мы лічым, што гэта заява дапаможа нашым журналістам у ажыццяўленні іх дзейнасці. І больш таго: дагаворана, што Расія як старшыня ў СНД распаўсюдзіць тэкст гэтай заявы ў міжнародных арганізацыях - у ААН, АБСЕ і іншых", - рэзюмаваў генеральны сакратар СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі