Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2024, 13:20

Лебедзеў: пасяджэнне СМЗС СНД пройдзе 12 красавіка ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне СМЗС СНД пройдзе 12 красавіка ў Мінску, паведаміў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці. На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі падводзяць вынікі знешнепалітычнага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці ў 2023 годзе ў кантэксце міжнароднага пазіцыянавання СНД.

"Учора ў мяне была сустрэча з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам, і мы прадметна ўжо абмяркоўвалі падрыхтоўку да маючага адбыцца ў Мінску 12 красавіка пасяджэння Савета міністраў замежных спраў. І там якраз першым пытаннем будзе абмен думкамі паміж кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў па сітуацыі ў свеце і па каардынацыі нашых дзеянняў на міжнароднай арэне", - сказаў Сяргей Лебедзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі