ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2022, 18:30

Крытэрыі эфектыўнасці маладзёжнай дзяржпалітыкі дадуць магчымасць ацаніць становішча моладзі ў Беларусі

Таццяна Сіманоўская
Таццяна Сіманоўская

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі дадуць магчымасць ацаніць становішча моладзі ў Беларусі. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская ў час круглага стола "Маладзёжная палітыка ў Беларусі: асноўныя напрамкі і прыярытэты", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вывучыўшы становішча моладзі Беларусі за некалькі гадоў, мы ўбачылі, што для кіраўніцкіх рашэнняў і ўдасканалення работы нам не хапае сістэмы ацэнкі, нейкіх норм, крытэрыяў. Таму на працягу 2022 года Міністэрства адукацыі сумесна з міністэрствамі і ведамствамі, з аблвыканкамамі, распрацоўвала - цяпер праект знаходзіцца ўжо на завяршальным этапе - крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Гэта будзе абсалютна новы дакумент - у нас ніколі не было такога нарматыўнага акта. Плануецца яго зацвердзіць і зрабіць абавязковым, для таго каб, збіраючы такую інфармацыю, выкарыстоўваючы статыстычныя даныя, ведамасную справаздачнасць, мы маглі на працягу года збіраць дакладныя лічбавыя і колькасныя паказчыкі, зводзіць іх, атрымліваць гэту ацэнку, пачынаючы ад установы адукацыі, заканчваючы любым дзяржорганам. У першую чаргу гэта дасць разуменне таго, што намі дасягнута, наколькі эфектыўна мы зрабілі сваю работу, чаго нам не хапае. Гэта дазволіць аб'ектыўна падыходзіць да ацэнкі нашай работы і наогул да становішча моладзі ў Беларусі", - расказала Таццяна Сіманоўская.

Яна падкрэсліла, што крытэрыі будуць ахопліваць практычна ўсе асноўныя напрамкі маладзёжнай палітыкі. "Там будзе ўзровень аховы здароўя, культуры і гэтак далей. Усе індыкатары і паказчыкі на гэты час адпрацаваны і праходзяць апошнія ўзгадненні, - праінфармавала прадстаўнік Мінадукацыі. - Мы цяпер вядзём работу над сацыяльным пашпартам моладзі. Гэта будзе яшчэ адзін дакумент, які будзе нібыта дадаткам да нашых крытэрыяў, дзякуючы якім мы зможам усё ж такі дакладна ажыццяўляць ацэнку работы з моладдзю".

Эксперт адзначыла, што ў краіне шмат робіцца для моладзі. "Рэгіянальныя семінары паказалі, што падыходы выбудаваны, сістэма працуе. Вельмі моцны сацыяльны пакет сфарміраваны ў нашай моладзі, гэта датычыцца падтрымкі і маладых сем'яў, і маладых спецыялістаў", - рэзюмавала Таццяна Сіманоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі