Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 13:38

Косінец расказаў, у чым заключаецца ідэалогія беларускай дзяржавы

Аляксандр Косінец
Аляксандр Косінец
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны пасыл беларускай ідэалогіі - разам за моцную і квітнеючую Беларусь. Такую думку выказаў журналістам намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ці ёсць у нас у краіне ідэалогія? Ідэалогія ў нас у краіне ёсць і галоўная ідэя сфарміравана: разам за моцную і квітнеючую Беларусь. Разам - кансалідаванае грамадства, незалежна ад нацыянальнасцей, веравызнання, прыналежнасці да тых ці іншых канфесій. Моцная - гэта магутная эканоміка , Узброеныя Сілы, здольныя абараніць мірную працу нашых людзей. Квітнеючая - гэта людзі, якія доўга жывуць, і вельмі шмат дзіцячых калясак на вуліцах гарадоў і вёсак нашай краіны.
"І мы яе ў абавязковым парадку рэалізоўвалі, рэалізоўваем і будзем рэалізоўваць. Шмат знаходзіцца людзей, якія пачынаюць вынаходзіць веласіпед - не трэба. Гэта ўсё ў нас ужо ёсць. Мэта пастаўлена, абазначана, і вельмі выразна яе падкрэслівае Усебеларускі народны сход", - дадаў намеснік старшыні УНС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі