ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2023, 11:44

КДК правёў маштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў сферы ЖКГ

Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў маштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў сферы ЖКГ, па іх выніках прымаюцца меры для павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Найбольш праблемныя пытанні ў сферы ЖКГ разгледжаны на пасяджэнні калегіі камітэта, выпрацаваны адпаведныя прапановы ўраду. Па многіх з іх прыняты ўжо канкрэтныя меры. Так, заканадаўча ўрэгулявана пытанне назначэння выканаўцаў паслуг па бягучым і капітальным рамонце жылых дамоў. Праходзіць працэдуру ўзгаднення шэраг нарматыўных прававых актаў, якімі будуць вырашаны пытанні пераходу права ўласнасці на другасныя матэрыяльныя рэсурсы пры правядзенні капітальнага рамонту, паўнаты акумулявання платы на капітальны рамонт, зніжэння яго кошту", - сказаў Васіль Герасімаў.

На кантролі камітэта таксама прыняцце мер, накіраваных на ўдасканаленне структуры кіравання сферай ЖКГ, аптымізацыю функцый і штатнай колькасці адпаведных дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама звязаных з гэтым бюджэтных расходаў.

Васіль Герасімаў таксама адзначыў, што патрабуе павышэння эфектыўнасці сістэма кантролю ў сферы ЖКГ. "Недахоп кантролю з боку Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі - адна з прычын шматлікіх недаглядаў у рабоце арганізацый ЖКГ, нізкай якасці аказваемых паслуг, вялікай колькасці нараканняў грамадзян", - дадаў старшыня КДК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі