Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 13:00

Карповіч: у Беларусі дзейнічае цэласная сістэма канстытуцыйнага кантролю законаў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дзейнічае цэласная сістэма канстытуцыйнага кантролю законаў, заявіла намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Наталля Карповіч у час семінара "Заканатворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 кастрычніка 2022 года ўступілі ў сілу палажэнні Канстытуцыі, якія прадугледжваюць права грамадзян на непасрэдны зварот у Канстытуцыйны Суд. Гэта значыць іх права на падачу канстытуцыйнай скаргі. Грамадзяне могуць абскардзіць непасрэдна ў Канстытуцыйны Суд законы, прымененыя пасля названай даты, якія ўжыты ў канкрэтнай судовай справе або рашэнні дзяржаўнага органа", - адзначыла Наталля Карповіч.

Паводле яе слоў, цяпер у КС паступіла каля 50 скаргаў грамадзян. "Яны называюцца як канстытуцыйныя з прапановай Канстытуцыйнаму Суду разгледзець канстытуцыйнасць норм законаў, - адзначыла намеснік старшыні. - Аднак заканадавец вызначыў дакладныя прававыя працэдуры падачы канстытуцыйнай скаргі. І гэта правільна, таму што суд - гэта перш за ўсё працэдуры, якія забяспечваюць аб'ектыўнасць разгляду адпаведных спраў, умовы падачы ў тым ліку. Пакуль гэтыя патрабаванні, практыка іх рэалізацыі напрацоўваюцца. Але зыходзячы з вопыту замежных краін, дзе інстытут канстытуцыйнай скаргі актыўна выкарыстоўваецца, упэўнена, што гэта пакажа сваю эфектыўнасць і ў Беларусі".

"Ініцыяваць разгляд у КС канстытуцыйнасць законаў і іншых нарматыўных актаў згодна з палажэннем абноўленай Канстытуцыі таксама правамоцны любы суд агульнай юрысдыкцыі. Калі ў працэсе разгляду канкрэтнай справы яму неабходна прымяніць нарматыўны прававы акт, а ў суда ўзніклі сумненні ў яго канстытуцыйнасці", - дапоўніла Наталля Карповіч.

"Такім чынам у дзяржаве дзейнічае цэласная сістэма канстытуцыйнага кантролю законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, якая рэгулюе нашы грамадскія адносіны", - падкрэсліла намеснік старшыні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі