
Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і да плюс 25 градусаў чакаецца ў Беларусі 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер уначы чакаецца няўстойлівы слабы, удзень паўночна-заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 да 13 градусаў вышэй за нуль, месцамі панізіцца да 4-6 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да 19-25 градусаў.-0-