ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 кастрычніка 2021, 12:26

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў канцы гэтага тыдня

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў канцы гэтага тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ў Беларусі адбылася змена характару надвор'я: пасля працяглага ўплыву антыцыклону ў атмасферы ўстанавіліся ўстойлівыя заходнія паветраныя патокі і ў нашу краіну ўслед за атмасфернымі франтамі прыйшло больш вільготнае і няўстойлівае паветра атлантычнага паходжання. З'явілася больш воблачнасці, адзначаліся дажджы і туманы", - расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 15 кастрычніка, умовы надвор'я ў Беларусі ноччу ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём выявіцца ўплыў чарговага малаактыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Уначы па захадзе, удзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1-7 градусаў, у асобных раёнах будуць замаразкі ад нуля да мінус 3. Днём паветра прагрэецца да 8-14 градусаў.

У суботу, 16 кастрычніка, умовы надвор'я прадоўжыць фарміраваць атмасферны фронт і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Захаваецца няўстойлівае надвор'е: ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8, удзень - 8-14 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 17 кастрычніка, з ростам атмасфернага ціску дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны спыняцца, толькі па поўначы краіны, дзе выявіцца ўплыў атмасфернага фронту, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа 6-13 градусаў цяпла.

"У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з Балтыйскага мора. У асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час высокая верагоднасць фарміравання туманаў. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, днём будзе плюс 7-13 градусаў", - паведамілі ў Белгідрамеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі