
Фота Мінабароны
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў горад Каканд Рэспублікі Узбекістан прыбыла беларуская каманда ваеннай аўтамабільнай інспекцыі для ўдзелу ў конкурсе "Дарожны патруль" Армейскіх міжнародных гульняў - 2022. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У гэтым годзе заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі каманды з пяці краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, Ірана і Марока.
Заезды будуць праводзіцца на патрульных аўтамабілях Chevrolet Nexia-R3.-0-