ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2022, 16:43

Кадлубай: рэферэндум стане зыходнай кропкай руху Беларусі па новай траекторыі дзяржбудаўніцтва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум стане зыходнай кропкай руху Беларусі па новай траекторыі дзяржбудаўніцтва, заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай сёння на анлайн-пляцоўцы па абмеркаванні праекта Канстытуцыі, арганізаванай на базе Навагрудскага аграрнага каледжа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю - вельмі важная гістарычная вяха ў далейшым развіцці нашай маладой дзяржавы. Выказваю глыбокую ўпэўненасць, што ён стане зыходнай кропкай стварэння руху па новай траекторыі дзяржаўнага будаўніцтва, заснаванай на народным даверы і моцнай дзяржаўнай уладзе", - сказаў Аляксандр Кадлубай.

Паводле яго слоў, удзел у рэспубліканскім рэферэндуме - грамадзянскі абавязак кожнага беларуса. "Нам вельмі важна, каб Беларусь заставалася суверэннай і незалежнай дзяржавай, - дадаў намеснік міністра. - Праект дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі і тая маштабная работа, якая разгарнулася па ўсенародным абмеркаванні, дазваляе зрабіць высновы, што Асноўны закон краіны будзе ўяўляць сабой сукупнасць перадавой юрыдычнай практыкі, адказаў на асноўныя выклікі сучаснасці і прапаноў ад прадстаўнікоў усіх сацыяльных слаёў насельніцтва. На мой погляд, вельмі важна, што нараўне з захаваннем арыентацыі на развіццё моцнай сацыяльнай дзяржавы, захаванне інтарэсаў усіх узроставых груп у краіне, усё ж асаблівы акцэнт у Канстытуцыі зроблены на моладзь. У змяненнях Канстытуцыі прадугледжаны новы артыкул, які ўстанаўлівае, што дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Неабходна адзначыць, што такія важныя месцы для маладога пакалення, як захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае, традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, праяўленне патрыятызму, таксама знайшлі адлюстраванне ў праекце Асноўнага закона".

У студыі аграрнага каледжа ўдзел у дыялогу прынялі таксама навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. А на сувязі па тэлемосце - яшчэ 6 сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Гродзенскага рэгіёна - усяго больш за 400 маладых людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі