ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 17:22

Качанава: работа па выхаванні падрастаючага пакалення павінна быць больш эфектыўнай

Наталля Качанава
Наталля Качанава

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка Савета Рэспублікі аб'яднала сёння Міністэрства адукацыі, Беларускую праваслаўную царкву і парламентарыяў. Ва ўсіх агульны інтарэс - выхаванне падрастаючага пакалення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава нагадала, што ў пачатку лістапада Прэзідэнт сустрэўся з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Сённяшняя сустрэча стала працягам размовы, пачатай на высокім узроўні. "На нарадзе прысутнічае мітрапаліт Веніямін, міністр адукацыі Ігар Карпенка, яго намеснікі і свяшчэннаслужыцелі. Гэта тыя людзі, якія займаюцца арганізацыяй выхаваўчага працэсу ў нашай краіне. Мы дадзім усім слова для таго, каб абмеркаваць пытанні, якія датычацца маральна-духоўнага выхавання падрастаючага пакалення на ўсіх узроўнях адукацыі. Па выніках нашай нарады мы выпрацуем падыходы, якія сёння можна і трэба развіваць, каб няпростая работа па выхаванні падрастаючага пакалення была больш эфектыўнай", - сказала спікер.

Ігар Карпенка адзначыў, што паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам адукацыі склалася традыцыйнае ўзаемадзеянне. "Падпісаны адпаведны дагавор, створаны каардынацыйны савет па ўзаемадзеянні. Мы рэгулярна праводзім яго пасяджэнні. У гэтай рабоце асаблівую ўвагу ўдзяляем пытанням духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Сёння ў школах ужо ўкаранёны факультатыўныя курсы "Асновы праваслаўнай культуры" з 1 па 8 клас. Цяпер на экспертызе знаходзіцца адпаведная праграма для старшакласнікаў. Гэта таксама будзе факультатыў на выбар", - расказаў ён.

Міністр адукацыі падкрэсліў, што ёсць дамоўленасць з мітрапалітам перыядычна сустракацца і абмяркоўваць пытанні ўзаемадзеяння. "Вось узнікла неабходнасць на ўзроўні Савета Рэспублікі сёння сустрэцца, агучыць нашы ініцыятывы. Калі яны будуць падтрыманы, то ў далейшым, вядома, будуць рэалізаваны ў рамках тых дамоўленасцей, якія ёсць паміж БПЦ і Міністэрствам адукацыі", - растлумачыў міністр.

"У нас ёсць пэўныя намёткі на будучыню. Але калі прайшла сустрэча ў Аляксандра Рыгоравіча, мы ўбачылі, што можна яшчэ больш зрабіць, - дадаў мітрапаліт Веніямін. - Доўгі час у нашым грамадстве фарміравалася такое разуменне, што малады чалавек павінен быць паспяховым, каб ён добра вучыўся, набываў пэўныя веды, займаўся спортам, музыкай і гэтак далей. У рэшце рэшт паступаў у прэстыжную ВНУ, атрымліваў спецыяльнасць, меў добры заработак і павагу ў грамадстве. Вось гэта ўсё складалася ў паняцце "паспяховасць". Але з часам аказалася, што гэтага недастаткова. З аднаго боку - для таго, каб быць шчаслівым і дасягнуць мэты свайго жыцця. З другога боку, калі людзі арыентаваны толькі на гэту мэту, яны неяк больш сканцэнтраваны на сабе, на сваім выніку і не заўсёды заўважаюць сваіх блізкіх, іншых людзей. Каб выхоўвалася духоўна развітая моладзь, несумненна, трэба крыху змяніць і гэта пытанне. Зразумела, што маладым людзям трэба атрымліваць добрую адукацыю. Але разам з тым важна, каб яны любілі Радзіму".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі