ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 13:43

Качанава: дзяржава і ў далейшым будзе выконваць праграмы па сацыяльнай падтрымцы грамадзян

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава і ў далейшым будзе выконваць праграмы па сацыяльнай падтрымцы грамадзян, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на цырымоніі адкрыцця Мінскага дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нягледзячы на санкцыі, краіна развіваецца, дзяржава выконвае ўсе існуючыя задачы, адзначыла Наталля Качанава. "Няма ніякага сумнення, што мы будзем развівацца гэтак жа і ў далейшым і ўсе запланаваныя мерапрыемствы, усе праграмы па сацыяльнай падтрымцы нашых грамадзян будуць выконвацца адназначна", - сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала, што ўчора на нарадзе ў Прэзідэнта разглядаліся ў тым ліку пытанні, якія датычацца функцыянавання сацыяльнай сферы. "Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз адназначна нацэліў урад на тое, каб тыя людзі, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, яе, безумоўна, атрымалі. Смею вас запэўніць, што ў нашай дзяржаве так будзе і ў далейшым", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Спікер заўважыла, што Прэзідэнт вельмі ўважліва ставіцца да сістэмы аховы здароўя. У прыватнасці, работнікам галіны з 1 ліпеня прадугледжваецца павышэнне заработнай платы, разглядаецца жыллёвае пытанне для медработнікаў.

Наталля Качанава таксама адзначыла, што ў Беларусі часта адкрываюцца медыцынскія, установы сацыяльнай сферы, таму што клопат аб здароўі грамадзян - адзін з напрамкаў сацыяльнай палітыкі. "А клопат аб дзецях, іх здароўе - гэта прыярытэт, таму важна, што ў Мінску адкрываецца сёння такая ўстанова", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер адзначыла, што гэты цэнтр аснашчаны найноўшым абсталяваннем, тут укаранёны сучасныя тэхналогіі. "Гэта пацвярджаюць нашы спецыялісты, і я ўпэўнена, што тут будзе аказвацца кваліфікаваная прафесійная дапамога - не толькі лячэнне, але і кансультацыі, дыягностыка", - сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала кіраўніцтву сталіцы за намаганні па развіцці сістэмы аховы здароўя горада. Установы набываюць сучасны выгляд, закупляецца сучаснае абсталяванне, медыцынскія прэпараты. Разам з тым перад сістэмай аховы здароўя на перспектыву стаяць важныя задачы, у тым ліку па будаўніцтве інфекцыйнай бальніцы, завяршэнні рэканструкцыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. "Планаў шмат, я ўпэўнена, што яны будуць рэалізаваны, у гэтым няма ніякага сумнення", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Што датычыцца Мінскага дзіцячага клінічнага цэнтра па стаматалогіі, спікер адзначыла, што работы на аб'екце былі выкананы ў кароткі тэрмін, і выказала ўпэўненасць, што тут створаны камфортныя ўмовы для работы спецыялістаў і прыёму маленькіх пацыентаў.

Будынак адкрыўся пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй, які пачаўся ў маі 2021 года і завяршыўся 28 чэрвеня 2022 года. Цэнтр будзе аказваць медыцынскую дапамогу па тэрапеўтычнай, хірургічнай, артадантычнай стаматалогіі дзіцячаму насельніцтву. Таксама тут будуць праводзіцца дыягнастычныя мерапрыемствы. У структуры ўстановы два стаматалагічныя аддзяленні, хірургічны блок, артадантычныя кабінеты, рэнтген-кабінет, фізіятэрапеўтычны кабінет, цэнтралізаванае стэрылізацыйнае аддзяленне, адміністрацыйна-гаспадарчая частка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі