ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2023, 10:53

Ялфімаў: сацыяльная арыентаванасць нашай дзяржавы - гэта арыентаванасць на народны інтарэс

Вадзім Ялфімаў
Вадзім Ялфімаў

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная арыентаванасць нашай дзяржавы - гэта арыентаванасць на народны інтарэс. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў палітолаг Вадзім Ялфімаў.

"Мы заявілі аб сацыяльнай арыентаванасці дзяржавы. Я ўжо шмат разоў гэта тлумачыў для розных аўдыторый. Гэта маё асабістае меркаванне. Але я глыбока перакананы, што Прэзідэнт прапанаваў фармулёўку сацыяльна арыентаванай дзяржавы таму, што ў той момант сказаць сацыялістычнае было да смерці падобна, - адзначыў Вадзім Ялфімаў. - Вось простую рэч вам скажу. Мілошавіча, Югаславію задушылі толькі па адной простай прычыне. Спачатку Албанію сталі абвінавачваць, што гэта фашысцкі рэжым, таму што там з сярпом і молатам бегалі, але потым перакінуліся на Мілошавіча. Ён застаўся апошнім кіраўніком адначасова сацыялістычнай або камуністычнай партыі ў Еўропе, вось яго і трэба было закончыць. Таму мудра зрабіў наш Прэзідэнт. Ён не заявіў, не падставіўся, што мы сацыялізм будуем. Але тое, што сацыяльная справядлівасць у аснове сацыялістычнай эканомікі і дзяржавы - гэта абсалютная праўда. І калі мы гаворым аб сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы, вы павінны разумець, што гэта арыентаванасць на народны інтарэс".

У нас у цэнтры ўвагі дзяржавы - простыя людзі, працоўны народ. "І менавіта гэту ідэю мы раней пачалі, мы яе падтрымалі і ні ў якім разе не павінны выпусціць з рук", - сказаў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі