ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2020, 15:54

Ісачанка: толькі актыўны грамадзянін можа эфектыўна адстойваць інтарэсы сваёй краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі актыўны грамадзянін можа эфектыўна адстойваць інтарэсы сваёй краіны. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка ў час цырымоніі ўзнагароджання маладзёжных паслоў МУР. Мерапрыемства прайшло на палях III Міжнароднага сімпозіума "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў - сацыяльны дагавор" у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця мне прыемна правесці гэту цырымонію, якая праходзіць другі раз і ўжо становіцца добрай традыцыяй. Кожны з нас па-свойму бачыць вобраз новага сучаснага чалавека. Але ўпэўнены, што малады чалавек новай фармацыі павінен адпавядаць сучасным выклікам, умець творча думаць, несці адказнасць за свае рашэнні, быць выхаваным у духу патрыятызму. Толькі актыўны грамадзянін можа эфектыўна адстойваць інтарэсы сваёй краіны і тым самым унесці пасільны ўклад ва ўстойлівае развіццё грамадства. Менавіта да такіх прадстаўнікоў я адношу маладых паслоў, якіх мы сёння пасвячаем у гэты статус. Гэта не толькі ўзнагарода, але і вельмі вялікая адказнасць", - сказаў Анатоль Ісачанка.

Паводле яго слоў, сёння Беларусь адносіцца да дзяржаў з высокім узроўнем развіцця. "У глабальным рэйтынгу МУР Беларусі належыць 18-е месца. Мы ганарымся гэтым вынікам і разлічваем, што вашы намаганні, энтузіязм, энергія, імкненні будуць садзейнічаць развіццю, - адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі. - На вас і на нас ускладаецца вельмі сур'ёзная місія. Я хацеў бы адразу прасіць паслоў, каб кожны падумаў над тымі мэтамі, за якія вы адказваеце. Каб пры нашай наступнай сустрэчы мы даведаліся пра ваша бачанне таго, што трэба ўнесці ў адпаведныя нарматыўныя дакументы, праграму развіцця нашай краіны, чым дапоўніць, каб мы дасягалі яшчэ большых вынікаў. І паверце, кожны голас, кожная прапанова будуць пачуты і разгледжаны. Бо моладзь у нас добрая, крэатыўная, і ў кожнага ёсць свае думкі. Я з задавальненнем паслухаю прэзентацыю кожнага з вас".

III Міжнародны сімпозіум "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў - сацыяльны дагавор" праходзіць сёння і заўтра. Сёння адбылося пленарнае пасяджэнне "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця: вектары змяненняў", цырымонія ўзнагароджання маладзёжных паслоў МУР. У парадку дня мерапрыемства таксама круглы стол "Адукацыйны кампанент як драйвер дасягнення Мэт устойлівага развіцця", панэльная дыскусія "Адказныя рашэнні і інавацыі як метадалогія ўключэння людзей у працэсы адаптацыі да змяненняў клімату: лепшыя еўрапейскія практыкі", meet-up "Адукацыя для Мэт устойлівага развіцця: паспяховы вопыт арганізацыі практык АУР для ўсіх пакаленняў і пашырэння МУР у мясцовых супольнасцях і рэгіёнах".

Сімпозіум уключаны ў план мерапрыемстваў Савета па ўстойлівым развіцці Беларусі на 2020-2021 гады і план мерапрыемстваў маладзёжнай кампаніі "Будучыня, якой мы хочам", рэалізуемай Міністэрствам адукацыі і Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі пры падтрымцы прадстаўніцтваў агенцтваў ААН.

Арганізуюць мерапрыемства Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, асацыяцыя "Адукацыя для ўстойлівага развіцця", Офіс Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі