Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 12:49

Іпатаў: заканатворчасць - своеасаблівае сацыяльнае планаванне

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заканатворчасць - своеасаблівае сацыяльнае планаванне, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў у час семінара на тэму "Заканатворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з першым артыкулам Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь - прававая дзяржава. Гэта азначае, што дзейнасць дзяржавы, усіх яе органаў і службовых асоб, арганізацый незалежна ад формы ўласнасці і саміх грамадзян падпарадкоўваецца нормам права. Пры гэтым і нарматворчая дзейнасць, і заканатворчая, у прыватнасці, таксама падпарадкоўваюцца сваім правілам, гэта значыць грунтуюцца на аснове норм права", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Паводле яго слоў, тут можна вылучыць тры складнікі. "Першае - гэта від нарматыўнага прававога акта і яго месца ў сістэме актаў заканадаўства, - адзначыў намеснік старшыні. - Другое - парадак падрыхтоўкі, прыняцця і выдання нарматыўных прававых актаў. Агульныя патрабаванні, калі гаварыць аб прымаемых парламентам законах, замацаваны непасрэдна ў Канстытуцыі і дэталізаваны ў шэрагу законаў і рэгламентах палат Нацыянальнага сходу. Трэцяе - патрабаванні да сутнаснага зместу акта, паколькі заканатворчасць - гэта своеасаблівае сацыяльнае планаванне, у ходзе якога мадэлююцца агульнаабавязковыя правілы паводзін. І гэтыя правілы павінны максімальна адпавядаць аб'ектыўна існуючым грамадскім адносінам, інтарэсам і патрэбнасцям дзяржавы, грамадства і асобы. Безумоўным арыенцірам для заканадаўца тут з'яўляецца рэалізацыя ў прымаемых законах палажэнняў Канстытуцыі, у якіх замацаваны фундамент ідэалогіі беларускай дзяржавы, ключавыя гістарычныя, духоўныя, культурныя каштоўнасці нашага народа, яго погляд на сучасны стан краіны, яе мінулае і будучыню".

"Важнейшую практычную каштоўнасць для нарматворчасці маюць палажэнні зацверджанай кіраўніком дзяржавы Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, у якой прадметна прапісаны мэта і прынцыпы айчыннай прававой палітыкі, яе суб'екты, сучасны стан прававой сістэмы і вызначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця заканадаўства, - дапоўніў Вадзім Іпатаў. - Яшчэ адной значнай крыніцай для заканатворчасці стане рэалізацыя важнейшых рашэнняў Усебеларускага народнага сходу, да кампетэнцыі якога Канстытуцыя аднесла зацвярджэнне асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Традыцыйна значны ўплыў на змест заканадаўчай дзейнасці аказвае рэалізацыя пяцігадовых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, якія цяпер таксама будуць зацвярджацца Усебеларускім народным сходам".-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі