ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 18 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 20:00

Гран-пры конкурсу "Залатая Літара" атрымала БЕЛТА за праект "З гонарам у сэрцы"

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падведзены вынікі XVII Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара". Пераможцам у намінацыі "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў" стаў мультымедыйны праект БЕЛТА "З гонарам у сэрцы" ("За Беларусь"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кожны выпуск праекта "З гонарам у сэрцы", які стартаваў у чэрвені 2020 года, расказваў аб дасягненнях у развіцці пэўнай сферы - ад высокіх тэхналогій і нацыянальнай бяспекі да культуры і спорту. Пры падрыхтоўцы выпускаў выкарыстоўвалася архіўная інфармацыя, падшыўкі газет, фатаграфіі і відэа, рэпартажы карэспандэнтаў БЕЛТА і інфаграфікі.

Дыпломам пераможцы ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў" узнагароджаны фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі па Брэсцкай вобласці УП "БелТА" Вадзім Якубёнак.

Акрамя таго, БЕЛТА стала лаўрэатам намінацыі "Лепшы Інтэрнэт-праект рэдакцыі СМІ і сеткавага выдання".

Лаўрэатам у намінацыях "Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі" стала газета "7 дней" УП "БелТА".

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў традыцыйна прымеркавана да Дня друку. У 2021 годзе на конкурс прадстаўлена каля 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій у 25 намінацыях.

"Залатая літара" праводзіцца штогод для садзейнічання развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў Беларусі, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе работы СМІ.

Арганізатар конкурсу - Міністэрства інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі