ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 09:38

Гігін пра сітуацыю на граніцы: з украінскага боку сапраўды могуць быць атакі або дыверсіі

Вадзім Гігін. Фота з архіва
Вадзім Гігін. Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З украінскага боку на граніцы з Беларуссю сапраўды могуць быць атакі або дыверсіі, заявіў старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін у праграме "Аб'ектыўна" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Ва ўмовах паражэння, якое церпіць кіеўскі рэжым на асноўным фронце, што адбываецца? Яны заяўляюць, што іх батальён Каліноўскага ператвараецца ў полк. Актыўна праходзяць вучэнні на палігонах, - адзначыў Вадзім Гігін. - Там шмат чэвэкашнікаў, і яны цалкам могуць ажыццявіць нейкія атакі або дыверсіі супраць беларускай граніцы або паспрабаваць зайсці ў тыл".

Ён нагадаў: некаторы час таму ўжо было збіта некалькі "Кропак-У" (маецца на ўвазе спроба ўдару па тэрыторыі Беларусі ракетай "Кропка-У"), рэгістраваліся спробы іх самалётаў заляцець у беларускую паветраную прастору. Больш таго, дыверсійна-разведвальныя групы дзейнічаюць пастаянна. "Яны ствараюць эскалацыю, групоўка на розных участках фронту - ад 15 да 37 тыс. палякаў і войскаў НАТА - знаходзіцца на заходніх і паўночна-заходніх граніцах. Плюс вядзецца агентурная работа з нашымі грамадзянамі", - адзначыў старшыня праўлення.

Паводле яго слоў, у лагеры збеглых цяпер таксама абвастрэнне. "Мяркуючы па ўсім, ім падкінулі фінансаванне", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі